Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэліся ў Парыжы на святкаванні 80-годдзя пачатку высадкі войскаў ЗША і Вялікабрытаніі ў Нармандыі падчас Другой сусветнай вайны.

Байдэн падчас сустрэчы абвясціў пра новы пакет падтрымкі Украіны, адначасна прэзідэнт ЗША выбачыўся за затрымку дапамогі, паведамляе тэлеканал CNN.
Байдэн абвясціў пра дадатковае фінансаванне, накіраванае ва Украіну пасля таго, як ён у красавіку падпісаў законапраект аб замежнай дапамозе, у тым тым ліку і Украіне. «З таго часу, у тым ліку і сёння, я абвясціў пра шэсць пакетаў значнага фінансавання. Сёння я падпісваю дадатковы пакет на 225 мільёнаў даляраў на рэканструкцыю электрычных сетак Украіны», — сказаў ён.






