Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн упершыню дазволіў Украіне выкарыстоўваць пастаўленыя Злучанымі Штатамі ракеты далёкага радыусу дзеяння для ўдараў па тэрыторыі Расеі, піша New York Times са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Па дадзеных выдання, гаворка ідзе аб амерыканскіх балістычных ракетах сістэмы ATACMS, далёкасць якіх дасягае 300 кіламетраў.
Па словах суразмоўцаў NYT, гэтая зброя, хутчэй за ўсё, будзе першапачаткова прыменена ўкраінскімі сіламі супраць расейскіх і паўночнакарэйскіх войскаў для абароны пазіцый ВСУ ў Курскай вобласці.
Як піша NYT, расейскія вайскоўцы збіраюцца пачаць буйны наступ, у якім прымуць удзел каля 50 000 салдат, уключаючы паўночнакарэйскія войскі, на ўкраінскія пазіцыі ў Курску з мэтай вярнуць усю расейскую тэрыторыю, захопленую ўкраінцамі ў жніўні.
Крыніца: bbc.com






