BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Байдэн не дасць дазволу Украіне біць па РФ да сустрэчы з Зяленскім, – The Telegraph

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даў зразумець, што рашэнне аб дазволе Украіне запускаць ракеты заходняй вытворчасці па Расеі не будзе прынята, пакуль ён не сустрэнецца з кіраўніком Украінскай дзяржавы Уладзімірам Зяленскім у канцы месяца. Аб гэтым піша The Telegraph.

Фота president.gov.ua

Выданне нагадвае, што Украіна і некаторыя яе саюзнікі, уключаючы Вялікабрытанію, заклікаюць прэзідэнта ЗША даць зялёнае святло выкарыстанню зброі для ўдараў па авіябазах і іншых стратэгічна важных ваенных цэлях РФ.

Зяленскі павінен сустрэцца з Байдэнам у канцы верасня ў Нью-Ёрку на паседжанні Генасамблеі ААН, паведамляе unian.net.

“ЗША занепакоеныя тым, што прадастаўленне Украіне дазволу абстрэльваць Расею заходнімі ракетамі прывядзе да эскалацыі канфлікту. … камандныя цэнтры і склады забеспячэння ў акупаванай Украіне глыбока за лініяй фронта “, – гаворыцца ў артыкуле.