BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Байдэн падпісаў рэкордны абаронны бюджэт з дапамогай для Украіны

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб выдзяленні рэкордных 886 мільярдаў даляраў на нацыянальную абарону ў будучым годзе.

Фота: vesti.az

Сярод іншага, закон прадугледжвае 800 мільёнаў даляраў на дапамогу Украіне ў яе барацьбе супраць расейскай агрэсіі. Як адзначае CNN, закон падаўжае ініцыятыву садзейнічання бяспекі Украіны да канца 2026 году. Іншы бюджэтны транш у памеры 106 мільярдаў даляраў, які Байдэн запрасіў у Кангрэса ў кастрычніку, усё яшчэ не ўхвалены. Гэты пакет уключае 61 мільярд даляраў на ваенную дапамогу Украіне і 14 мільярдаў — на падтрымку Ізраілю. Рэспубліканцы настойваюць на ўзмацненьні аховы межаў у абмен на сваю ўхвалу дапамогі іншым краінам. Раней адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна неаднаразова адзначала, што ўжо выдзеленыя грошы на падтрымку Украіны практычна скончыліся.