BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Байдэн: Падтрымка Украіны не павінная слабець

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыехаў у пятніцу з афіцыйным візітам у Бэрлін. Гэта ягоны апошні візіт у Нямеччыну ў якасці кіраўніка дзяржавы. Ён сустрэўся з прэзідэнтам Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам і канцлерам Оляфам Шольцам. Адной з галоўных тэм размовы Байдэна і Шольца была вайна ва Украіне. Байдэн падзякаваў ураду Шольца за падтрымку Украіны. Амерыканскі прэзідэнт падкрэсліў, што Украіну чакае суровая зіма і краіны-саюзніцы павінныя ўзмацніць сваю дапамогу. «Я разумею, што цана высокая, — сказаў ён. — Але гэта нішто ў параўнанні з перспектывай жыць у сьвеце, дзе кіруе агрэсія, і вялікія краіны нападаюць на меншыя проста таму што могуць».

Шольц адказаў, што Нямеччына будзе дапамагаць Украіне «столькі, колькі спатрэбіцца», .

Нямецкія СМІ падкрэсліваюць, што прэзідэнт і канцлер не ўзгадалі «план перамогі», прадстаўлены прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Яны абодва скептычна ставяцца да галоўных патрабаванняў Зяленскага — найхутчэйшага ўступлення Украіны ў NATO і ўжыванню далёкасяжных заходніх ракетаў на тэрыторыі Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя