BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Байдэн заявіў, што збітыя амаль усе запушчаныя Іранам ракеты

Фота: istockphoto/allanswart

Ізраіль пры дапамозе амерыканскіх вайскоўцаў збіў амаль усе беспілотнікі і ракеты, якія ў яго бок запусціў Іран, паведаміў прэзідэнт ЗША.

Ён заявіў, што паводле яго ўказання Злучаныя Штаты на мінулым тыдні перакінулі на Блізкі Усход дадатковыя сілы. Дзякуючы гэтаму, а таксама «выключнаму майстэрству амерыканскіх вайскоўцаў», атаку ўдалося адбіць.

Байдэн асудзіў дзеянні Ірана і назваў іх «дзёрзкім нападам». Ён паведаміў, што склікае пасяджэнне лідараў-краін G7, каб падрыхтаваць узгоднены дыпламатычны адказ.

Амерыканскія войскі або аб’екты ў рэгіёне не былі атакаваныя падчас удару Тэгерана.