BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Байкатаваць, ці не байкатаваць выбары?

26 студзеня 2025 года адбудуцца ў Беларусі так званыя прэзідэнцкія выбары. Імітацыя падрыхтоўкі да іх з боку лукашэнкаўскага рэжыму ідзе актыўна. Зарэгістравана сем ініцыятыўных груп. Шэсць з іх – спарынг-партнёры Лукашэнкі.

Дэмакратычная супольнасць не прыйшла да адзінай высновы аб удзеле ці не ўдзеле у выбарчым фарсе. Напрыклад, сябра асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Алег Кулеша лічыць, што трэба галасаваць.

Алег Кулеша: – Зараз заклікаць людзей да байкоту выбараў – гэта значыцца, што Акрэсціна будзе перапоўнена. Зрабіць так, каб было бяспечна людзям больш-менш – гэта не заклікаць байкатаваць выбары.

Вячаслаў Сіўчык – грамадскі рух Салідарнасці «Разам» – настойвае на байкоце.

Вячаслаў Сіўчык: – Ужо вядомая дата шостага выбарчага фарса. Беларусаў зноў вядуць на знішчэнне. Гэта абсалютна непрымальна.

Аляксандр Сахарук: Напрыклад, будучы ў Беларусі, я б на выбары не пайшоў. Таму што бараны пастуха не выбіраюць.

Мы працягнем далей абмеркаванне ўдзелу ці неўдзелу ў выбарах з аргументацыяй кожнай пазіцыі. Магчыма, апазіцыя выпрацуе адзіны падыход, каб перадаць пажаданы і адзіна правільны пасыл у Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя