BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Байкот ці ўдзел у выбарах?

Выбар паміж байкотам і ўдзелам у выбарах з’яўляецца складанай і спрэчнай тэмай для беларускай апазіцыі. Прыхільнікі байкоту сцвярджаюць, што гэта можа дапамагчы прыцягнуць увагу да палітычных рэпрэсій і вызваліць палітвязняў, у той час як прыхільнікі ўдзелу лічаць, што галасаванне супраць усіх – гэта магчымасць паказаць свае пазіцыі і пазбегнуць рэпрэсій. Абодва падыходы маюць свае плюсы і мінусы, і меркаванне сярод грамадзян падзелена.

 Гаворыць публіцыст, грамадскі актывіст Алесь Чайчыц:

-Я лічу, што перш за ўсё нельга гэтую дыскусію выкарыстоўваць для канфліктаў унутры беларускай апазіцыі, і атакаваць іншых толькі за тое, што яны прапаноўваюць не тое, што табе падабаецца, таму што раскол выгадны толькі Лукашэнку. А што тычыцца гэтых дзвюх канкрэтных опцый, на мой асабісты погляд, яны аднолькава маюць права быць.

Існуе меркаванне, што як байкот, так і ўдзел апазіцыі ў так званых выбарах з аднолькавай імавернасцю могуць прывесці да легітымацыі існага рэжыму. І прымаць удзел ці не прымаць залежыць ад канкрэтнай сітуацыі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя