BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Балкунец: Дзякуючы Трампу стала магчымым вызваленне палітвязняў

Яшчэ ў студзені месяцы ад імя «Беларускага дэмакратычнага форума» былі накіраваны афіцыйныя звароты больш як 150 сусветным лідарам і членам парламентаў з прапановай вылучыць на Нобелеўскую прэмію міру 2026 года прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго спецыяльнага пасланніка па Беларусі Джона Коўла.

Зміцер Балкунец

Гаворыць сябра «Форума» Зміцер Балкунец:

-Мы разумеем, што гэта часткова пакуль вырашана з іх боку пытанне ў дачыненні да вызвалення палітвязняў. Але гэта вельмі важны крок, і мы лічым што гэта такі крок, які можа дазволіць не толькі вызваліць усіх палітвязняў, але і спыніць палітычныя рэпрэсіі. Хтосьці можа Трампа не любіць і так далей, але трэба разумець, што дзякуючы Трампу стала магчымым вызваленне палітвязняў.

Прыём заявак на Нобелеўскую прэмію скончыўся 31 студзеня 2026 года. Ці знойдзе такая прапанова водгукі ў тых, хто атрымаў звароты беларусаў, пакажа час.

Беларускае Радыё Рацыя