BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Бамбяць бесперапынна. Гінуць нашыя вайскоўцы”

Здараюцца прылёты ракет на грамадскую інфраструктуру, гінуць ізраільскія вайскоўцы, грамадзяне Ізраіля ўсё яшчэ не могуць вярнуцца ў свае дамы бліз ліванскай мяжы.

Фота: Ilia Yefimovich/dpa (Photo by Ilia Yefimovich/picture alliance via Getty Images)

Такая цяпер сітуацыя ў Ізраілі, – падрабязней распавёў грамадзянін Ізраіля і Беларусі Генадзь Фамін:

-Бамбяць бесперапынна. І нічога не робіцца, каб спыніць гэта. Гэта самая важная навіна. Гінуць вайскоўцы нашыя. Загінула яшчэ шэсць чалавек. Маладзенькія ўсе.

А днямі таксама Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт прэм’ера Ізраіля Беньяміна Нетаньягу і былога міністра абароны Ёава Галанта. Ізраільскія ўлады палічылі гэта праявай антысемітызму.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя.