BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Барацьба за свабоду Беларусі – акт за барацьбу за свабоду ў Еўропе”

Першы міністр Шатландыі Хамза Юсаф заявіў, што ўрад Шатландыі “зробіць усё магчымае”, каб дапамагчы справе захавання свабоды ў Еўропе. Гэта прагучала пасля сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, піша „The Herald”.

«Урад Шатландыі цалкам асуджае агідныя дзеянні рэжыму Лукашэнкі і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, якія працягваюцца. Барацьба за свабоду ў гэтай краіне таксама з’яўляецца актам барацьбы за далейшую свабоду ў Еўропе і ва ўсім свеце – і па меры магчымасці ўрад, які я ўзначальваю, будзе рабіць усё магчымае для садзейнічання гэтай справе», – запэўніў Хамза Юсаф.

У адказ на заклік Першы міністр Шатландыі абвясціў, што возьме на сябе ролю «хроснага» палітвязня Зміцера Галавача з гурта Tor Band, які быў асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі. Такім чынам ён стаў першым кіраўніком урада ў свеце, які зрабіў гэта, зазначае выданне. Чатыры калегі-міністры з шатландскага ўрада таксама ўзялі на сябе ролю “хросных” беларускіх палітвязняў.

“Хартыя97”

Фота: www.1lurer.am