BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Бараніць Украіну стала нашмат цяжэй ва ўмовах мінусавых тэмператур”

Быць на фронце і бараніць Украіну са зброяй у руках стала нашмат цяжэй ва ўмовах мінусавых тэмператур на чацвёрты год вайны. Цывільнае насельніцтва таксама пакутуе ад абстрэлаў энэргаінфраструктуры. Адзначыў украінскі грамадскі актывіст, праграміст, вайсковы службовец ЗСУ Максім Кобелеў:

Здымак ілюстрацыйны

– Вайна доўжыцца ўжо чацвёрты год, як і раней, праблемы з электрычнасцю, зараз значна больш адключэнняў элеткраэнергіі. Чым было раней у папярэднія гады. Зіма зараз ва Украіне досыць халодная апошнія некалькі тыдняў, тэмператарура -20 апускалася. Складана гэта перажываць насельніцтву.

З апошняга – у Кіеве днямі засталося звыш 100 тысяч сямей без электрычнасці з-за атакі расейцаў. Аднаўленне пашкоджаных аб’ектаў адбываецца бесперапынна. А на наступны тыдзень ва ўкраінскай сталіцы па прагнозах могуць быць зноў маразы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя