Генеральная асамблея ААН 24 лютага прыняла рэзалюцыю, якая асуджае паўнамаштабнае ўварванне войскаў РФ ва Украіну. Аднак нечаканасцю стала тое, што Ізраіль прагаласаваў супраць гэтага дакумента разам з Расеяй, Беларуссю, Венгрыяй і ЗША.

Беларускі актывіст Барыс Балтэ, які пражывае ў Ізраілі, лічыць, што падобнае галасаванне было шмат у чым прадказальным:
– Пасля гэтага галасавання МЗС Ізраіля выпусціла камюніке. Афіцыйная пазіцыя была ў тым, што мы прагаласавалі “за”, таму што лічым, што шлях Дональда Трампа па міры ва Украіне мае рацыю. Неафіцыйна мы можам прыдумваць сабе што заўгодна, пра паўнавартасны мір цяпер ніхто не кажа. Трамп сапраўды робіць шокавую тэрапію, якая шмат каму не падабаецца. Асабіста я лічу, што Трамп – гэта самы праўкраінскі прэзідэнт, бо ён не займаецца тым, што кажа добрыя словы і не рабіць добрыя справы. Трамп зараз выводзіць і Еўропу, і палітычных мігрантаў – беларусаў, расейцаў, з гэтай зоны камфорту, не трэба жыць у свеце крывадушнасці.
Вядома, што Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плануе сустрэцца ў пятніцу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім для падпісання пагаднення па мінералах. Трамп таксама заявіў, што хацеў бы купляць мінералы ў Расеі і нагадаў пра неабходнасць адправіць міратворчыя сілы ва Украіну.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






