BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Барыс Балтэ: Перамога Трампа – новы “мядовы месяц” паміж ЗША і Ізраілем

Згодна з папярэднімі вынікамі падліку галасоў, кандыдат ад Рэспубліканскай партыі, экс-прэзідэнт Дональд Трамп ужо фактычна здабыў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.

Што гэта азначае для Ізраіля, разважае жыхар Ашкелона, беларускі актывіст Барыс Балтэ:

-Нетаньяху павіншаваў Трампа з перамогай. З прыходам Трампа гэта будзе новы “мядовы месяц” паміж ЗША і Ізраілем. Трамп будзе не проста падтрмліваць на словах ці нейкай вайсковай дапамогай. Гэта будзе абсалютная падтрымка. А калі б перамагла Харыс, адносіны былі б цяжкаватымі. Амерыканцы самі ў Ізраілі ў асноўным прагаласавалі за Трампа. А вось цікава, як галасасвала габрэйская дыяспара? Габрэі ЗША пераходзяць ужо на рэспубліканскі бок, на бок Трампа. Яны бачаць, што адбываецца. Ідзе масавая антысеміцкая кампанія ва ўніверсітэтах.

Па словах Барыса Балтэ, у выпадку перамогі на выбарах у ЗША Камалы Харыс, з ёй быў бы гатовы супрацоўнічаць левы палітычны лагер Ізраіля. У выпадку перамогі Трампа абодва лагеры гатовыя да палітычнай супрацы.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя