Заява Дональда Трампа пра магчымае “ўзяцце пад кантроль” сектара Газа і перасяленне палестынцаў, выклікала шырокі водгук на міжнароднай арэне, з рознымі ўрадамі і групамі, якія выказваюць як падтрымку, так і рэзкую крытыку.

Бачанне сітуацыі ў Ізраілі агучыў беларускі грамадскі актывіст, жыхар Ізраіля Барыс Балтэ:
-У Ізраілі сёння вельмі святочная рэакцыя ва ўсіх, акрамя ультралевых. Палітыкі – і правыя, і левацэнтрысты, і цэнтрысты вельмі падтрымалі гэтую заяву Трампа. Трамп кажа не пра ліквідацыю, Трамп кажа пра тое, што 90% Газы зруйнавана вайной. Трэба перадаць уладу над сектарам Газа Амерыцы. Бо палестынская адміністрацыя жыве толькі таму, што жывы Ізраіль. Варыянт другі, аддаць ізноў Газу ХАМАСу – гэта значыць чакаць праз 10 гадоў новае 7 кастырчніка.
На думку Балтэ, пытанне з Газай магла б вырашаць ААН, калі б не знаходзілся ў стане крызісу, які відавочны з-за стаўлення арганізацыі да пытання вакол ізраільскіх закладнікаў. Вядома, што Егіпет, Іарданія і саюзнікі ЗША адмовіліся ад прапановы Трампа перасяліць палестынцаў з Газы. Саудаўская Аравія засталася вернай сваёй пазіцыі па стварэнні незалежнай Палестынскай дзяржавы.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






