Уплыў жорсткіх заяў абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які папярэдзіў, што «разгарнецца пекла», калі ХАМАС не вызваліць ізраільскіх грамадзян, што застаюцца ў палоне, аказаўся вырашальным фактарам у паскарэнні працэсу вызвалення закладнікаў і спыненні агню ў Газе.

У гэтым упэўнены беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ:
-На ХАМАС, так, гэта спрацавала. ХАМАС убачыў, што стала з ІДІЛ. А пасля прыходу Трампа было знішчана ўсё яго кіраўніцтва. Ужо дамоўленасць ёсць сёння, ужо вядома, што ХАМАС пайшоў на згоду. На працягу дня гэтая дамоўленасць павінна быць зацверджана ўрадам Ізраіля. І ўжо 19-га будуць вызваленыя першыя тры закладнікі. Праз тыдзень будуць вызваленыя яшчэ сем закладнікаў. Пасля чаго пачнуцца перамовы пра вызваленне астатніх закладнікаў.

Вядома, што ХАМАС ужо пагадзіўся на праект пагаднення аб спыненні агню ў Газе і вызваленні дзясяткаў закладнікаў. Падпісанне пагаднення чакаецца ў найбліжэйшыя 24 гадзіны, а першая група закладнікаў будзе вызвалена ўжо ў нядзелю, 19-га студзеня.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: EPA/Vostock-photo






