Нядаўні саміт у Лондане, на якім еўрапейскія лідары абмеркавалі будучыню Украіны, як і безвыніковая сустрэча Трампа з Зяленскім, зноў падкрэслілі важнасць аб’яднання намаганняў краін Еўропы.

Нягледзячы на крытыку і ўнутраныя спрэчкі ў ЗША, актывіст Барыс Балтэ ўпэўнены, што Дональд Трамп, хаця і захоўвае праўкраінскую пазіцыю, не можа вырашыць праблему ў адзіночку:
– Не проста так Пуцін падкрэслівае, што ён згодны з тым, што ў Трампа перамогу скралі. Зяленскі таксама мог сябе так павесці, казаць пра гэта і такім чынам не толькі падпісаць гэтую дамову, але выбіць для Украіны яшчэ больш зброі, выбіць для Украіны падтрымку ЗША на магчымых перамовах, якія зараз ужо стаяць пад знакам пытання – ці будуць гэтыя перамовы, магчыма працяг вайны далей. Ідэя пра тое, што зараз Еўропа можа неяк сама, без Амерыкі супрацьстаяць. Але Трамп застаецца самым праўкраінскім, таму што ён вымушае ўкраінцаў выйсці з гэтай цёплай ванны, што нібыта хтосьці прыйдзе вас ратаваць. І Еўропе таксама не трэба панікаваць, што прыйшоў нейкі канец гісторыі.
Вядома, што саміт у Лондане прадэманстраваў гатоўнасць еўрапейскіх краін, такіх як Вялікабрытанія і Францыя, аказаць Украіне дадатковую ваенную дапамогу і ўмацаваць яе абараназдольнасць. Аднак Балтэ падкрэслівае, што акрамя ўзмацнення ваеннай прысутнасці, для рэальнага поспеху неабходна яшчэ і рэгулярная каардынацыя з ЗША.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






