BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Барыс Бухель: У кіраўніцтве Ізраіля няма згоды


У Ізраілі – вайна, вельмі складаная абстаноўка. Ізраільцян вельмі хвалюе тое, што вайна зацягнулася. У кіраўніцтве краіны няма згоды.

Мы пагутарылі з нашым госцем, Барысам Бухелем, які жыве ў ізраільскім горадзе Карміэль, пра сітуацыю ў яго горадзе і краіне.

Барыс Бухель: Мовы я не ведаю. Гляджу толькі расейскамоўныя перадачы. Горад, у якім я жыву, вельмі спакойны. Хоць ён ля мяжы з Ліванам.

РР: Вайна да вас не дайшла?

Барыс Бухель: Не сказаць, што не дайшла. Проста не чапаюць. У мінулую ліванскую вайну тут даставалася. Зараз тут ціха. Горад, які ў 40 хвілінах язды на аўтобусе, які на беразе мора, там «далбаюць» ракетамі. Хайфу «далбаюць». У нас пакуль ціха.

РР: Як называецца ваш горад?

Барыс Бухель: Карміэль.

РР: Ці дапамагае дзяржава Ізраіль тым, хто прыязджае туды?

Барыс Бухель: Так, дапамагае. На жыццё хапае.

РР: І кватэрамі забяспечваюць?

Барыс Бухель: Дапамагаюць з кватэрамі. Кватэру здымаеш сам, але часткова кампенсуюць аплату.

РР: А як жывуць ізраільскія пенсіянеры ў параўнанні з беларускімі?

Барыс Бухель: Не горш, а то і лепш. Матэрыяльна, канешне, лепш. Але тут сваіх нюансаў хапае. Тым больш з-за вайны дыскутуецца пытанне, каб абрэзаць дапамогу па кватэрах. Там яшчэ нешта. Чым гэта ўсё закончыцца невядома.

РР: Які там клімат? Ці падыходзіць ён для чалавека 60+?

Барыс Бухель: Па рознаму. Для мяне больш-менш. Аднак я ведаю чалавека, які тут шмат гадоў пражыў, на пенсію выйшаў, гэта мой знаёмы, мы з ім разам у Свабодным прафсаюзе пачыналі ў 90-ыя, ён сюды прыехаў, тут ажаніўся, даслужыўся да капітана. Мову ведае. Але вярнуўся ў Беларусь, таму што зразумеў, калі не з’едзе з Ізраілю, то памрэ. З-за клімату. У Беларусі ён ажыў. Мне больш-менш.

РР: Адбілася вайна ў Ізраілі на жыцці ізраільцян?

Барыс Бухель: Цэны растуць. Цэны тут, у параўнанні з Беларуссю, значна вышэйшыя. Я памятаю, як толькі прыляцелі, нам выдалі ў аэрапорце на першы час грошы. Ого, тысячу даляраў. Здаецца для нас шмат. І памятаю, мы заходзім у краму, і чую, як жанчына пачынае лаецца матам, калі пабачыла цэны. Але калі параўноўваць з заробкамі, то тут атрымліваецца танней чым у Беларусі.

РР: Якая палітычная абстаноўка?

Барыс Бухель: Калі Нетаньяху стаў, то мне падалося, што я патрапіў у 95-96 год у Беларусь. Пачаліся дзеянні, каб пад сябе падмяць судовую ўладу, парламент. Да сёння спрачаюцца, ці патрэбная Канстытуцыя.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя