BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Барыса Надзеждзіна не зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты Расеі

ЦВК Расеі не зарэгістраваў Барыса Надзеждзіна кандыдатам на выбары прэзідэнта Расейскай Федэрацыі.

Фота: РИА Новости

Палітык заявіў, што збіраецца абскарджваць рашэнне ЦВК у Вярхоўным судзе РФ.

ЦВК аб’явіў несапраўднымі 9147 подпісаў Барыса Надзеждзіна, што склала звыш 15%. Даставернымі прызнаныя 95587 подпісаў. Надзеждзіну неабходна было здаць у ЦВК не менш за 100 тысяч.

Прэзідэнцкія выбары ў Расеі прызначаны на 17 сакавіка. На сёння ЦВК РФ зарэгістраваў чатырох кандыдатаў у прэзідэнты — Леаніда Слуцкага, Мікалая Харытонава, Уладзіслава Даванкова і Уладзіміра Пуціна.
https://nashaniva.com/335808