У грузінскім Батумі на плошчы Еўропы адбылася вялікая акцыя да другой гадавіны поўнамасштабнага ўварвання расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны. Акцыя сабрала некалькі сотняў актывістаў з розных краінаў.

Кажуць удзельнікі акцыі:
– Беларусам важна паказаць сваю пазіцыю, па-першае, гэта самае галоўнае, паказаць, што мы разам з Украінай, падтрымліваем яе. Для нас гэта таксама боль.
– Застаецца толькі дзве справы: або выходзіць са зброяй на баку Украіны, або стаяць тут і падтрымліваць Украіну, паказываць, што ніхто нічога не забывае і не жыве, нібыта нічога не адбываецца. Трэба таксама нагадваць усім навокал. Гэта вельмі важна.
– Я з’яўляюся грамадзянінам краіны, якая, на жаль, напала на Украіну, на краіну, якую я люблю ўсёй душой. Здзейсніла абсалютна нейкую нематываваную агрэсію. І адбываецца гвалт да мясцовага насельніцтва. Не магу маўчаць.
На акцыі адбываўся збор сродкаў на адмысловы аўтамабіль для аднаго са спецпадраздзяленняў Збройных сілаў Украіны. А таксама па розных баках Плошчы былі расстаўленыя здымкі з выявамі ўкраінскіх месцаў, дзе адбываліся вайсковыя дзеянні. А таксама можна было пабачыць партрэты ваяроў, што загінулі падчас гэтай вайны.



Беларускае Радыё Рацыя






