Беларускі Хельсінкскі Камітэт прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 31 сакавіка. Паводле ведамства, дачыненне да БХК маюць Маркушэўскі Дзмітрый і Левінаў Павел.

Арганізацыя была зарэгістраваная 1 лістапада 1995 года. Яе заснавальнікамі сталі вядомыя грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы краіны: Васіль Быкаў (ён жа — першы старшыня Назіральнага Сойма БХК), Рыгор Барадулін, Радзім Гарэцкі, Святлана Алексіевіч, Генадзь Бураўкін, Юрый Хадыка, Карлас Шэрман і іншыя.
У верасні 2021 году, улады пазбавілі БХК рэгістрацыі, аднак арганізацыя працягнула сваю дзейнасць.






