Кіраўніца і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета адказалі на пытанні беларусаў у прамым эфіры. Стрым адбыўся на афіцыйным юцюб-канале Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі.
Задаць пытанне кіраўніцы і прадстаўнікам Кабінета маглі не толькі журналісты, але і ўсе беларусы. Адпраўце пытанне праз чат-бот https://t.me/belcabinet_bot ці ў чаце падчас трансляцыі.
Удзельнікі эфіру:
Святлана Ціханоўская – кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі,
Валер Кавалеўскі – намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах,
Павел Латушка – намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па транзіце ўлады,
Вольга Гарбунова – прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы,
Валерый Сахашчык – прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы,
Аліна Коўшык – прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні.
У мэтах бяспекі просім гледачоў з Беларусі не рэпосціць, не пакідаць рэакцыі і не каментаваць эфір з персанальных акаўнтаў, якія ўтрымліваюць асабістыя даныя.





























