Для Беларусі яшчэ няма месца ў гэтых перамовах пра лёс Украіны і завяршэнне вайны. Але дакладна беларуская дзяржава там яшчэ з’явіцца, гэта пытанне часу. Беларуская тэма гучыць хвалямі, – сваімі разважаннямі падзялілася прадстаўніца беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі Таццяна Надзен:
– Пакуль што канкрэтныя фігуры стаяць на дошцы і Беларусі там няма. Але абсалютна дакладна абавязкова Беларусь там з’явіцца. Без яе проста ніяк. Яна вельмі прыкметная, яна ўпісана ў вайну Расеі з Украінай. Я б нават сказала, што ў часавым кантынууме яна таксама доўга, нават даўжэй чым украінская вайна, прысутнічае ў праблематыцы еўрапейскай тэрыторыі. Беларусь абавязкова будзе на гэтай «шахматнай дошцы».

Чарговы раўнд перамоваў адбудзецца 11 сакавіка ў Эр-Рыядзе ў Эміратах. У часе сустрэчы Белы дом павінен раскрыць, якім ён бачыць заканчэнне вайны. У той жа час адміністрацыя Дональда Трампа акрэсліла, што амерыканскі бок – не саюзнікі для Украіны, а пасярэдніх паміж Кіевам і Масквой.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






