Беларусь і Расея аб’яднаюць спісы экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў, пра гэта сёння паведаміў амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты.

“У грамадзян выклікае здзіўленне, калі частка рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, дапусцім, у Расеі, нейкія паведамленні публікуюць у нас, ці наадварот — якія прызнаныя экстрэмісцкімі ў нас, публікуюць паведамленні ў Расеі. І ў дачыненні да гэтых структур або людзей, якія, дапусцім збеглі ў Расею, не распачынаюцца крымінальныя справы ў Расейскай Федэрацыі або наадварот. Вядома, тут патрэбная вялікая каардынаванасць сілавых ведамстваў. Думаю, што ў бліжэйшы час гэта будзе вырашана”, — заявіў пасол.





