Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Міністэрства замежных спраў Беларусі правесці перамовы і падпісаць з Расеяй дамову аб узаемнай абароне грамадзян ад неабгрунтаванага пераследу замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі органамі юстыцыі. Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ўказе прэзідэнта, ён ухваліў адпаведны праект дамовы. Ніякіх падрабязнасцяў у дакуменце няма.

У пачатку лютага стала вядома, што Міжнародная платформа прыцягнення вінаватых да адказнасці для Беларусі (IAPB) перадала ў канцылярыю пракурора Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) доказы і юрыдычны аналіз з мэтай папярэдняга вывучэння пытання, ці валодае суд юрысдыкцыяй для расследавання і пераследу меркаваных злачынстваў супраць чалавечнасці з боку рэжыму ў Беларусі.