BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь і Расея правядуць вучэнні рэгіянальнай групоўкі войск

Беларусь і Расея правядуць вучэнні рэгіянальнай групоўкі войск у 2025 годзе. Пра гэта дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў у інтэрв’ю часопісу «Нацыянальная абарона».

Фота: Мінабароны Беларусі

“Штогод беларускія і расейскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у 30-40 мерапрыемствах аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ад тактычнага да стратэгічнага роўняў. А ў 2025 годзе на беларускай тэрыторыі пройдуць чарговыя вучэнні рэгіянальнай групоўкі войск”, – сказаў ён.

Папярэднія буйныя сумесныя вучэнні “Захад” адбыліся ў 2021 годзе. У пачатку 2022 года ў Беларусь прыбыў значны расейскі кантынгент на падставе правядзення яшчэ адных вучэнняў. У выніку гэтыя сілы задзейнічалі дзеля ўварвання ва Украіну.