Валянцін Рыбакоў, удзельнік перамоў Лукашэнкі з Келагам, спадзяецца, што краіны абмяняюцца візітамі і адновяць працу пасольстваў у поўным аб’ёме.

Пра гэта пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў паведаміў, каментуючы вынікі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са спецыяльным пасланнікам Прэзідэнта ЗША Кітам Келагам, перадае БелТА.
«Вядома, у першую чаргу абмяркоўваюцца пытанні канчатковай нармалізацыі двухбаковых адносін — поўная нармалізацыя з аднаўленнем у поўным аб’ёме працы пасольстваў у абедзвюх краінах, абмен візітамі і гэтак далей», – адзначыў Рыбакоў.
Паводле Рыбакова, адміністрацыя ЗША ўсведамляе ролю Беларусі ў рэгіянальнай палітыцы: сярод прыярытэтных для Беларусі пытанняў застаецца тэма санкцый.






