BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Беларусь ідзе еўрапейскім шляхам – і ні Расея, ні Лукашэнка не спыняць гэты рух”

22 кастрычніка ў Страсбургу лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская выступіла перад Еўрапейскім парламентам напярэдадні галасавання па рэзалюцыі “Аб сітуацыі ў Беларусі праз пяць гадоў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў”.

Скрыншот з відэа t.me/tsikhanouskaya

У сваёй прамове яна падзякавала дэпутатам за непахісную падтрымку незалежнай Беларусі і падкрэсліла, што еўрапейскі выбар краіны застаецца адназначным:

-Сёння мы будуем рэйкі для гэтых пераменаў, каб аднойчы накіраваць Беларсусь на правілны шлях – на еўрапейскі шлях, які ні Расея, ні Лукашэнка ўжо ніколі не змогуць перагарадзіць.  

Ціханоўская заклікала Еўрапейскі Звяз быць гатовым да моманту, калі Беларусь зможа вярнуцца ў еўрапейскую сям’ю народаў, ды падтрымліваць беларусаў і іх незалежныя СМІ ў выганнні:

-Мы павінны зрабіць усё, каб да пераменаў была гатова не толькі Беларусь, але і Еўропа: больш кантактаў, абменаў, візаў для звычайных беларусаў праз адкрытыя межы і культурныя ініцыятывы, якія ўмацоўваюць нацыянальную ідэнтычнасць. А таксама падтрымайце незалежныя медыя, такія як нашыя вядучыя выданні: “Зеркало”, “Белсат”, “Наша Ніва” і “Радыё Свабода, і шматлікія іншыя, якія працуюць для мільёнаў людзей унутры Беларусі.

Лідарка дэмакратычных сілаў таксама ўзняла тэму палітвязняў, падкрэсліўшы, што больш за 1200 чалавек і сёння застаюцца за кратамі, многія з іх — у цяжкім стане. Яна асобна вітала журналіста Анджэя Пачобута, які стаў фіналістам прэміі Еўрапарламента “За свабоду думкі імя Андрэя Сахарава”, і падзякавала дэпутатам за прызнанне яго мужнасці. Рэзалюцыя па Беларусі будзе пастаўлена на галасаванне Еўрапарламента сёння, 22 кастрычніка.

Малгажата Гасеўска, Святлана і Сяргей Ціханоўскія ў Еўрапарламенце

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя