У Брусэлі прайшлі слуханні знешнепалітычнай групы Эканамічнага і сацыяльнага камітэта Еўразвяза (ЭКАСАК) па сітуацыі ў Беларусі. Удзельнікі абмеркавалі пытанні свабоды прафсаюзаў, выканання артыкула 33 Статута МАП і прававы статус у Еўропе для былых беларускіх палітычных зняволеных.

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Уладзімір Астапенка падкрэсліў, што ключавым пытаннем застаецца сітуацыя з былымі палітзняволенымі:
-Еўрапейскія палітыкі ўсведамляюць, што пасля вызвалення палітычныя зняволеныя аказваюцца ў вельмі цяжкай сітуацыі, іх дэпартуюць з краіны, іх пазбаўляюць усіх правоў. І сітуацыя ненармальная. Абмяркоўваюцца дадатковыя захады і ў тым ліку аднаўлення правоў працоўных на свабоду асацыяцый.
Астапенка таксама звярнуў увагу на магчымасць прымянення да Беларусі арт. 33 Статута МАП — меры, якая да гэтага часу ў гісторыі выкарыстоўвалася толькі супраць М’янмы ў 2000 годзе за сістэматычнае прымусовае выкарыстанне працы:
-Для МАП (Міжнароднай арганізацыі працы – рэд.) гэта па сутнасці беспрэцэдэнтная з’ява. Такі артыкул ужываецца другі раз, першы раз яго ўжывалі ў адносінах да М’янмы. Беларусь апынулася ў такой кампаніі, як кажуць, на самым дне.
У слуханнях прынялі ўдзел прадстаўнікі ЭКАСАК, МАП (Міжнароднай арганізацыі працы), Еўрапейскага парламента, Еўрапейскай службы знешніх сувязяў, а таксама беларускай грамадскасці. Удзельнікі адзначылі неабходнасць неадкладнай рэакцыі міжнароднай супольнасці і падтрымкі дзейнасці спецыяльнага пасланніка МАП у Беларусі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






