Беларусь не з’яўляецца для Украіны бяспечнай краінай-суседкай. “Тыя працэсы, якія мы бачым цяпер у Беларусі, таксама не супакойваюць”, – распавёў прадстаўнік ініцыятывы BelPol Мацвей Купрэйчык.

-Зараз рэжым Лукашэнкі будуе новыя заводы на тэрыторыі Беларусі, стварае новыя вытворчасці ваенных прадуктаў, снарадаў, тэхнікі і так далей. Рэжым мілітарызуе дзяцей. І наступным крокам з’яўляецца змена заканадаўчай базы Рэспублікі Беларусь. Лукашэнка ўжо зараз увёў такі тэрмін, як спецыяльная вайсковая аперацыя ў заканадаўства Беларусі. Яны ўжо змяняюць законы аб працы, змянілі Канстытуцыю нашай краіны, упісалі туды ўжо вайсковы стан і так далей. Мы шчыльна працуем з украінскімі ўладамі, з рознымі арганізацыямі і органамі, яны першыя атрымальнікі інфармацыі, якую здабывае BelPol па вайсковых справах у Беларусі.
Таксама, па словах Мацвея Купрэйчыка, у BelPol шчыльна наладжаная супраца з “Кіберпартызанамі”. “Яны робяць значны ўнёсак для свабоды Беларусі”, – дадаў дзеяч.
Беларускае Радыё Рацыя






