BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь паміж Еўропай і яе бяспекай – размовы без ілюзій, але з надзеяй

1 снежня ў самым сэрцы Брусэля прайшла міжнародная канферэнцыя пад назвай «Беларусь: частка еўрапейскай бяспекі ці краіна, што жыве асобна ад бяспекі Еўропы?»

Ініцыятыва ўдала спалучылася з партнёрствам Аддзела грамадскай дыпламатыі НАТА – таму пытанні гучалі не кабінетныя, а цалкам рэальныя, з прыцэлам на геапалітычную практыку.

Вадзім Мажэйка
Вадзім Мажэйка

Пра канферэнцыю распавядае адзін з суарганізатараў, кіраўнік Інстытута бяспекавых даследаваннях імя Касцюшкі, палітычны аналітык Вадзім Мажэйка:

 – Канферэнцыя была прысвечана менавіта бяспекі Беларусі і месцу Беларусі ў сістэме бяспекі Еўропы. Ці мы па-за гэтай сістэмай, ці мы частка гэтай сістэмы, бо мы бачым, што не беспадстаўна апошнім часам Беларусь маюць як праблему, як пагрозу, з якой неяк трэба змагацца. Але разам з тым, каб пра Беларусь было чутна, каб яна не атаясамлівалася толькі з рэжымам Лукашэнкі.

Па словах Вадзіма Мажэйкі, сустрэча ў Брусэлі была вельмі прадстаўнічай:

– Канферэнцыя была арганізаваная беларускімі дэмакратычнымі сіламі, Офісам Святланы Ціханоўскай і Офісам дэмакратычных сіл у Брусэлі, еўрапейскімі ўніверсітэтамі. А мы гэта ладзілі акурат, каб беларускія інтарэсы прагучалі, каб абмеркаваць іх у Брусэлі, у тым ліку разам з прадстаўнікамі НАТА.

На канферэнцыі размовы таксама вяліся пра тое, як будучая Беларусь можа стаць не аб’ектам, а суб’ектам бяспекі ў Еўропе.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя