BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь паміж ЗША і ЕЗ

Напачатку студзеня міжнародная ўвага да Беларусі засяроджана на перамовах ЗША з Менскам па вызваленні палітвязняў і падзеях вакол Венесуэлы, дзе Лукашэнка прадставіў сябе як карысны партнёр амерыканцаў.

ВАлер Кавалеўскі

Паводле кіраўніка Агенцтва еўраатлантычнай супрацы Валерыя Кавалеўскага, гуманітарны трэк Беларусь-ЗША будзе на гэтым фоне захоўвацца:

-Гуманітарны трэк працягнецца – гэта вельмі важна для родных, для саміх палітзняволеных, адкрывае нейкія магчымасці для працягу размовы пра больш сістэмныя змены ў Беларусі. У Лукашэнкі, я думаю, пэўнае адчуванне палёгкі ад таго, што ЗША не збіраюцца мяняць палітычны рэжым у Венесуэле, і іх цікавіць менавіта прагматычны інтарэс – продаж нафты.

Адначасова Кавалеўскі падкрэсліў складанасці ў перамоўным працэсе паміж Менскам і ЕЗ, на фоне заявы Вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па знешняй палітыцы Кайі Калас, якая заклікала ўзмацніць санкцыі супраць Расеі пасля выкарыстання ракеты «Арэшнік»:

У Брусэлі, калі разглядаюцца санкцыі супраць Расеі, то разглядаюцца таксама і да Беларусі, тое, што тычыцца падтрымкі Рэспублікай Беларусь вайны супраць Украіны. І наадварот, калі абмяркоўваецца Беларусь, то яна абмяркоўваецца выключна ў кантэксце вайны супраць Украіны і за падтрымку Расеі ў гэтай вайне.

На фоне міжнароднай напружанасці, паводле Кавалеўскага, дэмакратычны рух Беларусі страціў частку сваёй суб’ектнасці і патрабуе абнаўлення стратэгіі, каб эфектыўна прасоўваць вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсій і падрыхтоўку да вольных выбараў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя