Беларусь перекідае “Іскандэры”, РСЗА “Паланэз” на памежжа з Украінай, – паведамляе Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
“Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі аддаў указанні на ўзмацненне групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных кірунках”, — сказаў Віктар Хрэнін.
Сёння Лукашэнка расказаў пра знішчэнне паветраных цэляў ў Украіны над тэрыторыяй Беларусі.
“У 19 гадзін 4 хвіліны на вышыні паўтара кіламетра і далёкасці 6,5 км сіламі супрацьпаветранай абароны было знішчана некалькі цэляў над тэрыторыяй Беларусі. Ноччу і сёння з раніцы адбываецца пошук, што было знішчана. Мы падазраём, што гэта ўдарныя беспілотнікі. Парушыўшы паветраную прастору Беларусі, ляцелі з Украіны. Над тэрыторыяй Беларусі мы знішчылі цэлі. Астатнія былі перададзеныя (у нас адзінае СПА з Расеяй) Расейскай Федэрацыі”, — дадаў Лукашэнка.