12 верасня Генеральная Асамблея ААН пераважнай большасцю галасоў ухваліла «Нью-Ёркскую дэкларацыю» аб урэгуляванні на Блізкім Усходзе. Дакумент прадугледжвае стварэнне побач з Ізраілем незалежнай палесцінскай дзяржавы.

За яго прагаласавалі 142 краіны, у тым ліку Беларусь. Сітуацыю каментуе беларускі грамадскі актывіст, жыхар Ізраіля Барыс Балтэ:
-Мы ведаем, як ставіцца кіраўніцтва Беларусі, яго адносіны з арабскімі краінамі, яго адносіны з Іранам. І Украіна таксама прагаласавала, нягледзячы на іх заявы, што яны ідуць у вольны свет.
Па словах Балтэ, хаця дэкларацыя і прапануе дарожную карту з мірным урэгуляваннем: спыненне агню ў Газе, вызваленне закладнікаў, раззбраенне ХАМАС і нармалізацыю адносін Ізраіля з арабскімі краінамі, усё ж дакумент носіць пераважна сімвалічны характар.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






