Бяспека дзяржаўных межаў, падтрымка прадпрымальнікаў і сельскай гаспадаркі, а таксама інвестыцыі ў інавацыі — такія галоўныя кірункі выкарыстання еўрапейскіх сродкаў вызначыла Падляшскае ваяводства ў новай фінансавай перспектыве Еўразвяза на 2028–2034 гады.

Пра гэта заявіў Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі падчас прэс-канферэнцыі ў Беластоку і падкрэсліў важнасць падтрымкі рэгіёнаў, што сутыкаюцца з наступствамі складанага ўсходняга суседства — з Беларуссю, Расеяй, а таксама з вайной ва Украіне:
– Вельмі рэальныя, канкрэтныя грошы, якія павінны служыць ахове граніц, якія сёння небяспечныя з-за цяжкага суседства. Гэта яшчэ далікатнае азначэнне, асабліва калі пабачым, што робіць Лукашэнка, як ён ініцыюе нелегальную міграцыю. Шмат нашых партнёраў у Еўропе пачынаюць вельмі паважна трактаваць сітуацыю на беларуска-польскай мяжы. Вельмі агрэсіўныя дзеянні з боку Лукашэнкі.

Еўрадэпутат Яцэк Протас адзначыў, што Польшча можа атрымаць рэкордную суму — 123 млрд еўра у новай бюджэтнай прапанове ЕЗ. Дадаткова 218 млрд еўра прызначаюцца для менш развітых рэгіёнаў, а 35 млрд еўра — на абарону межаў Еўропы:
– Гэта спецыяльная падтрымка для рэгіёнаў, якія мяжуюць з Расеяй, Беларуссю і Украінай. У Белавежы камісар да спраў рэгіянальнага развіцця агучыў пакт. 218 мільярдаў эўра выдаткаваны на патрэбы менш развітых рэгіёнаў. А 35 мільярдаў эўра патрапіць на граніцу польска-беларускую, на граніцу польска-расейскую.
Першасныя кансультацыі з рэгіянальнымі ўладамі ўжо пачаліся. Протас і Бжозоўскі запэўнілі, што пазіцыя Падляшша будзе пачутая ў Бруселі.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара i PUW.






