Больш за 120 дзён – столькі цягнецца палестына-ізраільскі канфлікт. Усё яшчэ ідзе ваенная аперацыя ў Сектары Газа.

Грамадзянін Беларусі і Ізраіля спадар Іван адзначыў, што гэта нетыповая па працягласці канфліктная сітуацыя для ізраільскай дзяржавы:
– Скажам, гэта вельмі доўга, бо мы не дужа даўно тут, з 19-га года. Але па аповядах людзей, якія тут жывуць нашмат даўжэй, гэта ўжо вельмі доўгая вайна. І пакуль што яна нават не блізкая да завяршэння. Пачалося ўсё даволі жахліва, першыя паўтара месяца былі вельмі страшнымі. Пасля іх у цэлым нармальна.
Палестына-ізральскі канфлікт ідзе ўжо фактычна 4 месяцы. Ён пачаўся з тэрарыстычнага акту, які ўчынілі прадстаўнікі ХАМАС на ізраільскай тэрыторыі на мяжы з Сектарам Газа 7 кастрычніка мінулага года.
Беларускае Радыё Рацыя