BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь стала афіцыйным партнёрам BRICS

Беларусь афіцыйна стала краінай-партнёрам BRICS, паведаміла 11 лістапада прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў ліст у адрас прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна пра гатовасць Менску «падключыцца да BRICS у якасці партнёра». Дакумент, завізаваны 5 лістапада, кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў перадаў паслу РФ Барысу Грызлову 11 лістапада.

Як патлумачылі ў МЗС, афіцыйны адказ на пісьмовае запрашэнне з’яўляецца «абавязковым элементам узгодненай дзяржавамі-чальцамі працэдуры атрымання партнёрскага статусу», і «менавіта з гэтага моманту краіна афіцыйна лічыцца партнёрам BRICS».

Цяпер BRICS аб’ядноўвае дзевяць дзяржаваў, якія ў сукупнасці складаюць каля траціны сусветнай эканомікі і ўключаюць прыкладна 45 % насельніцтва планеты. Яшчэ 23 краіны маюць статус партнёраў або кандыдатаў на далучэнне да блоку, у тым ліку і Беларусь.