24 лютага Генасамблея ААН ухваліла рэзалюцыю «Падтрымка трывалага міру ва Украіне», па якой Беларусь разам з Расеяй прагаласавала супраць.

Як адзначыў кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі, у саміх выступах украінскіх прадстаўнікоў і ў тэксце рэзалюцыі Беларусь фактычна не згадвалася:
-Гэта такі індыкатар таго, якая падтрымка ёсць на сённяшні дзень ва Украіны. З боку Беларусі не прысутнічае ніхто на высокім роўні. Гэта больш шэраговы дыпламат. Не было ніякіх заяваў з боку Беларусі, ціхая пазіцыя, яна па-свойму адметная. Фактычна ні ў адных выступах у Генеральнай Асамблеі не ўзгадвалася Беларусь. У Кіеве пазначылі такі выразны разварот па Беларусі, але ў ААН гэта фактычна яшчэ не знайшло свайго адлюстравання.

Адапеведна Валер Кавалеўскі на палях пасяджэнняў Генеральная асамблея ААН у Нью-Ёрку, прымеркаваных да гадавіны расейскай агрэсіі супраць Украіны, правёў сустрэчы па пытаннях вызвалення палітвязняў у Беларусі, спынення рэпрэсій і аднаўлення супольнай стратэгіі дэмакратычных краін.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






