“Беларусь у кантэксце еўрапейскай бяспекі” – канферэнцыя пад такой назвай прайшла ў Бруселі 24 сакавіка ў межах форуму Мікалая Статкевіча. Арганізавалі канферэнцыю літоўскі еўрадэпутат, ліберал Пятрас Аўштравічус і вядомы нідэрландскі дэпутат, сацыял-дэмакрат Тайс Рутэн.

У канферэнцыі браў удзел і палітык, першы намеснік старшыні сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Яўген Вільскі, які распавёў, што падчас форуму значная ўвага надавалася наступным пытанням:
– Гэта інтэрвенцыя Расеі ў Беларусь. Так, Франак Вячорка кажа, што яны ўздымалі гэтую тэму даўным-даўно. Але Вячорка кажа пра гібрыдную акупацыю, а такога тэрміну ўвогуле не існуе. Мы кажам пра інтэрвенцыю. Мы прапанавалі ідэю стварэння вызваленчай арміі – гэтая тэма на слыху.
Як зазначае Яўген Вільскі, у Бруселі было абвешчана пра стварэнне Нацыянальнай кааліцыі, якая вырасла са Сходу Неабыякавых:
– Цягам дзевяці месяцаў у нас нарадзілася новая палітычная структура. Аснову кааліцыі складаюць тры палітычныя сілы: партыя “Народная грамада” – сацыял-дэмакраты, Беларуская хрысціянская дэмакратыя – хрысціянскія дэмакраты і “Краіна для жыцця” – лібералы. Такім чынам, кааліцыя аб’ядноўвае шырокі спектр цэнтрысцкіх палітычных сіл.
Паводле Яўгена Вільскага, да таго ў склад Нацыянальнай кааліцыі ўваходзяць дыяспарныя арганізацыі, праваабарончыя структуры, НДА і прадугледжана магчымасць персанальнага ўдзелу. Як адзначае палітык, пасля форуму ў Бруселі, сяброў Нацыянальнай кааліцыі стала на 30% больш.
Цалкам гутарка:



Беларускае Радыё Рацыя






