BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларус у ЗША: У ключавых штатах Трамп апярэджвае Байдэна літаральна на 1-2%

Джо Байдэн ці Дональд Трамп? Пакуль што разрыў сімпатый паміж папярэдне вызначанымі патэнцыйнымі кандыдатамі на пост прэзідэнта ў ЗША складае каля працэнта.

ЗША

Усё можа змяніцца ў той ці іншы бок яшчэ некалькі разоў да пачатку самога дня выбараў, – распавёў беларус Юры Эпштэйн, які жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі:

– У ключавых штатах Трамп апярэджвае літаральна на 1-2% Джозэфа Байдэна. На сённяшні дзень гэта змяняецца, і вельмі шмат чаго будзе залежыць ад крымінальных справаў супраць Трампа.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША сёлета павінны адбыцца 05 лістапада. Гэта будуць 60-ыя выбары за гісторую краіны, на якіх будзе абраны 47-мы прэзідэнт краіны.

Беларускае Радыё Рацыя