BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь уключылі ў спіс краін-спонсараў гандлю людзьмі

Злучаныя Штаты ўключылі Беларусь у спіс краін-спонсараў гандлю людзьмі. У гэтым спісе яшчэ 12 краін: Расея, Сірыя, Афганістан, М’янма, Кітай, Куба, Эрытрэя, Іран, КНДР, Судан, Паўднёвы Судан і Туркменістан. Іх улады ўжываюць практыку заахвочвання або фінансавання гандлю людзьмі, і гэта дакументальна пацверджана.

У дакладзе Дзярждэпартамента Злучаных Штатаў адзначаецца, што ўлады Беларусі прымушаюць да працы тысячы людзей з алкагольнай і нарказалежнасцю, а таксама палітзняволеных. А яшчэ яны спрыялі незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. Згадваецца ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў міграцыйным крызісе на мяжы з краінамі Еўразвязу.

Беларускае Радыё Рацыя