Жыццё ў Лос-Анджэлесе пры новым прэзідэнце рэспубліканцы Дональдзе Трампе ідзе ў неабходным для амерыканцаў кірунку. Людзі стаміліся ад таго бязладдзя, якое яны мелі пры праўленні дэмакратаў, – кажа грамадзянін ЗША, беларус Вадзім Якушык, які займаецца грузаперавозкамі:
– Нашыя дарогі сталі рамантаваць. Раней, калі былі ва ўладзе дэмакраты, лосанджэлеўскія дарогі былі проста «убітыя». Там, дзе адбываецца рэгістрацыя аўтамабіляў, людзі сталі хутчэй працаваць. Менш памылак робяць. Лайдакоў, якіх было шмат пры дэмакратах, сталі звальняць. Людзі сталі трымацца за работу, баяцца звальненняў і сталі лепш працаваць. Людзі хочуць нармальнага жыцця. Не так, як было пры дэмакратах, што друкаваліся грошы і проста раздаваліся. Гэта быў шлях у нікуды.

Паводле Вадзіма Якушыка, жыхары Каліфорніі задаволены адменай закона, па якім крадзеж у краме на тысячу даляраў не караўся. З’явілася вялікая колькасць нелегалаў і проста паразітаў, якія такім чынам задавальнялі свае патрэбы, атрымліваючы пры гэтым добрыя датацыі ў грашовым эквіваленце. Таму амерыканцы, якія працуюць і жадаюць Амерыцы дабра, упэўнены, што Трамп апраўдае іх надзеі.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя