BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусь застаецца ўразлівай і не дэманструе прыкмет адаптацыі да крызісаў

Цэнтр новых ідэй правёў анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання “Індэкс устойлівасці — 2024”. Згодна з высновамі даследавання, Беларусь за апошні год не наблізілася да ўстойлівасці, застаючыся ўразлівай да крызісаў. Індэкс устойлівасці краіны склаў -1,94, што амаль супадае з леташнім паказчыкам -1,96. 

Кажа кіраўнік цэнтра Леся Руднік:

– За 2024 год дастаткова моцна замацаваліся інстытуты аўтарытарызму ў Беларусі, становішча Лукашэнкі персанальна, і пры гэтым палітычныя рашэнні і заканадаўчыя змены ў гэтым годзе вядуць хутчэй да паслаблення рэзілентнасці краіны, узмацняюць яе залежнасць ад цэнтралізаванага эканамічнага, палітычнага курса, паслабляе магчымасці дыверсіфікацыі ва ўсім, у міжнародных стасунках, эканоміцы, аслабляюць адаптыўнасць і крызіснае рэагаванне сістэмы. Сярод пазітыўных трэндаў – вызваленне часткі палітычных зняволеных, павелічэнне золата-валютных рэзерваў, рост валавога ўнутранага прадукта і забеспячэнне занятасці насельніцтва, вызначанае захаванне структур грамадзянскай супольнасці ў эміграцыі.

У справаздачы Цэнтра новых ідэй таксама падкрэсліваецца неабходнасць нармалізацыі ў Беларусі палітычнай сітуацыі, якая, на думку экспертаў, знаходзіцца ў найгоршым стане.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя