Суд у Сербіі пастанавіў экстрадаваць 41-гадовага беларускага рэжысёра і журналіста Андрэя Гнёта ў Беларусь. Адпаведнае рашэнне суд прыняў 13 чэрвеня. У Гнёта і ягоных адвакатаў ёсць тры дні, каб падаць апеляцыю на гэтае рашэнне. Еўрарадыё цытуе фармулёўку рашэння сербскага суду.

Рэжым Лукашэнкі абвясціў Гнёта ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Яго абвінавацілі ў эканамічным злачынстве – нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Пасля затрымання беларус правёў сем месяцаў у сербскай турме, а потым быў выпушчаны пад хатні арышт.
Рэжысёр Андрэй Гнёт – адзін з стваральнікаў Свабоднага аб’яднання спартоўцаў SOS BY.
Беларускае Радыё Рацыя