Прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс падпісаў закон аб зменах у Канстытуцыю, якія забараняюць грамадзянам трэціх краін галасаваць на мясцовых выбарах. Законапраект быў ухвалены парламентам у канцы сакавіка.

«Рашэнне, паводле якога на мясцовых выбарах могуць галасаваць толькі грамадзяне Эстоніі і краін Еўрапейскага Звязу, несумненна, з’яўляецца легітымным. Не менш важна, каб людзі, якія засталіся без выбарчага права, не падумалі, быццам дзяржава мае намер выключыць іх з грамадскага жыцця або разглядае кожнага з іх як пагрозу бяспецы», — заявіў Карыс.
Да гэтага часу правам голасу на мясцовых выбарах валодалі іншаземцы старэйшыя за 16 гадоў, якія маюць доўгатэрміновы ВНЖ у Эстоніі.