BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусам у Грузіі ўсё больш складна атрымаць прытулак

Абароны ў Грузіі за пяць гадоў папрасілі 73 беларуса, амаль палове ўжо адмовілі. 25 адмоў на сёлетнія ліпень — верасень.

Здымак ілюстрацыйны / Giorgi Abdaladze

“Са жніўня 2024 года дэпартамент міграцыі МУС пачынае актыўна разглядаць беларускія справы і штампаваць адмовы ў прытулку. <…> Мы бачым у гэтым дыскрымінацыю паводле прыкметы нацыянальнага паходжання, якая ў міжнародным праве трактуецца як адна з форм расавай дыскрымінацыі”, — падкрэсліў праваабаронца Раман Кісляк. Ён нагадаў, што адмовы ў наданні палітычнага прытулку ў 2019—2022 гадах былі адзінкавымі, у 2023-м і першым паўгоддзі 2024-га іх не было зусім.