Беларусаў зазываюць у Смаленск заключыць кантракт з расейскім войскам. Журналіст «Флагштока» выявіў рэкламу найму ў расейскую армію ў стужцы навін інстаграма.

Рэкламны пост быў паказаны акаўнту, лакалізаванаму ў Беларусі. У абмеркаванні прысутнічаюць каментары беларусаў, і гэта пацвярджае здагадку, што рэклама была таргетаваная на беларускіх карыстальнікаў Instagram.
Рэкламны пост быў размешчаны 2 кастрычніка, але пад ім дагэтуль з’яўляюцца новыя каментары. Паведамленне змяшчае спасылку на сайт, прысвечаны вярбоўцы на кантрактную службу ў расейскай арміі.
Наведвальнікам сайта прапануюць падпісаць кантракт з расейскай арміяй у Смаленску. Адрасам, па якім адбываецца падпісанне кантракту, пазначаны будынак адміністрацыі Смаленскай вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя






