BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусі рэкамендавана спыніць пераслед духавенства

3-га лістапада ў Жэневе, падчас 50-й сесіі Універсальнага перыядычнага агляду (УПА) у Камітэце па правах чалавека ААН, была ўзнятая тэма пераследу духавенства і вернікаў у Беларусі.

Наталля Васілевіч
Наталля Васілевіч

Румынская дэлегацыя заклікала ўлады Беларусі спыніць сістэматычны ціск, пераслед святароў і аблавы ў месцах богаслужэнняў. Кажа тэалагіня і мадэратар ініцыятывы «Хрысціянская візія» Наталля Васілевіч:

-Больш ніякіх механізмаў міжнароднага маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі не існуе. Самыя папулярныя тэмы, якія падымаліся на пасяджэнні, гэта былі тэмы, звязаныя з адменай смяротнага пакарання і вызваленнем палітычных зняволеных. Пытанне свабоды рэлігіі не прагучала амаль што, толькі Румынія звярнула ўвагу на гэты спектр.

Лістападаўскае слуханне УПА стала магчымым, у тым ліку дзякуючы жнівеньскай адвакацыйнай паездцы Наталлі Васілевіч і беларускіх праваабаронцаў у Жэневу. Частка ацэнак з дакладу «Хрысціянскай візіі» ўвайшла ў афіцыйнае рэзюмэ ААН па Беларусі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя