Беларуска Вольга Сурынава, якая жыве ў Італіі, стала кандыдаткай на выбарах у Еўрапарламент ад італьянскай партыі Più Europa. Яна паабяцала прасоўваць тэму Беларусі падчас выбарчай кампаніі, паведамляе Народная амбасада Беларусі ў Італіі.
Вольга Сурынава стала афіцыйнай кандыдаткай партыі ад цэнтральнай Італіі (рэгіёны Лацыё, Таскана, Умбрыя, Марке). Цытата з ейных слоў у Фэйсбуку: «Я беларуска па паходжанні, я родам з краіны, якая і сёння мусіць змагацца, каб стаць на шлях дэмакратыі і свабоды. На еўрапейскі шлях. Усведамленне таго, што я жыву ў дэмакратычнай краіне, прымушае мяне адчуваць сябе не толькі шчасліўчыкам. Гэта таксама азначае для мяне вялікую адказнасць». Выбары ў Еўрапарламент пройдуць з 6 па 9 чэрвеня — у 27 краінах абяруць 720 дэпутатаў, якія потым вызначаць склад ключавых органаў ЕЗ.
Беларускае Радыё Рацыя