Увага Расеі да свайго бліжэйшага саюзніка – рэжыму Лукашэнкі ў лютым характарызавалася нейкай павышанай апекай. Шэраг заяў з боку афіцыйных асоб, якія больш падобныя на нейкае папярэджанне, прымусілі звярнуць увагу на тое, што адбываецца насамрэч у расейска-беларускіх стасунках. Не выключана, што там адбываюцца рэчы, якія не бачныя на першы погляд, але могуць прадвызначыць палітычнае становішча Беларусі ў бліжэйшым будучым.

Чаму Расея раптам заклапацілася беларускай унутрыпалітычнай сітуацыяй? Ці з’яўляецца беларускі дыктатар самастойнай фігурай у стасунках з такімі дзяржавамі як ЗША? Ці страціла цалкам Беларусь свой абарончы суверэнітэт? Гэтыя і іншыя пытанні журналіст Уладзімір Лапцэвіч задаў аналітыку праграмы “Расійскія і беларускія студыі” Рады знешняй палітыкі “Украінскай прызмы” Паўлу Радзю.
Слухайце перадачу ў пятніцу (27.02) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.
Беларускае Радыё Рацыя






